Сайт РОО БХК   Главная страница
    Напишите нам письмо!
 
 
 
О нашем отделении
События и факты
Общественная приемная юриста
Документы и статьи
Ссылки
Гостевая Книга

 

 
> Справа Мікалая Стрыжэўскага.
Калі ў кішэні ёсць даляр, то для асобных міліцыянераў ты правапарушальнік. 
15красавіка 2001 года Стрыжэўскі М.М. разам з маці і айчымам праводзіў цешчу на электрычку, затым яны пайшлі дахаты. Каля камерцыйнага кіеска Стрыжэўскі М.М затрымаўся, каб купіць сыну прысмакі, а маці з айчымам пайшлі наперад.Каля кіеска ен дастаў з кішэні грошы: 5 тысяч беларускіх рублеў і 20 даляраў ЗША, якія ляжалі разам . Якія напярэданні купіў у абменным пункце філіяла "Беларусбанк". Але ў гэтым кіеске было шмат людзей, і ен пайшоў да наступнага, дзе да яго раптоўна падскочылі два супрацоўніка міліцыі і запатрабавалі прайсці з імі. Пры гэтым міліцыянты сваі прозвішчы не сказалі і прычыну затрымання не растлумачылі. Па дарозе ў адзяленне Стрыжэўскі М. М. паспрабаваў высветліць сапраўдную прычыну затрымання, на што яму адказалі, што ен хацеў купіць піва за даляры, але піва купляць ен зусім не збіраўся, ды і наогул каб нешта купіць ён меў 5 тысяч беларускіх рублей. Пры гэтым падкрэсліваем, што спадар Стрыжэўскі быў зусім цвярозым. 
У пакоі дзяжурнага ГРАУС па транспарце асобу затрыманага ніхто не высвятляў.Супрацоўнікі міліцыі склалі пратакол, у якім было запісана, што Стрыжэўскі М. М. неаднаразова на прывакзальнай плошчы прыставаў да грамадзян і хацеў прадаць 10 даляраў. Стрыжэўскі М. М. пратакол не падпісаў і запатрабаваў копію пратакола і дакумента аб канфіскаванні грошаў, але ў гэтым яму адмовілі.
Стрыжэўскі М. М. з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні па прычыне адсутнасці падзеі і складу адміністрацыйнага правапарушэння і ў адпаведнасці з п.1. ст.227, КоАП Рэспублікі Беларусь быў не згодзен. І толькі пасля таго, як Стрыжэўскі атрымаў копію акта канфіскаціі сваіх грошай даведаўся што так званые ахоўнікі парадку на транспарце былі прапаршчык Тайнікаў Уладзімір Уладзіміравіч, і старшы лейтэнант Кайданік Андрэй Мар янавіч .
2 мая быў назначаны суд, але ні сведкі з боку міліцыыі ні самі міліцыянты ў гэты дзень там не з явіліся. Наступнае слуханне справы адбылося 10 мая, дзе сведкі і міліцыя ўжо прысутнічалі. Суд прызнаў Стрыжэўскага М. М. не віноўным і абязаў вярнуць канфіскаваныя ў яго грошы. 
Маладзечанскае аддзяленне РГА "Беларускі Хельсінскі Камітэт" на падставе заявы Стрыжэўскага, ў якой ён просіць абараніць яго правы, мы звярнуліся у Маладзечненскую міжраённую пракуратуру. Мы просім пракуратуру уважліва разабрацца і ўзбудзіць крымінальную справу у адносінах міліцыянераў. Дзеянні апошніх не павышюць рэйтынг нашай міліцыі і на нашу думку яны апынулісь там выпадкова. 

Эдвард Баланчук.

 

 

Напиши Веб-мастеру