|
|
> Права
потребителей |
Вам неабходна на прыем да юрыста ...
Даволі часта парушаюцца правы
грамадзян, як спажыўцоў. Навучыцца
самім адстойваць свае правы можна ўзброіўшыся
Законам РБ "Аб абароне правоў
спажыўцоў".
Арт.4. Закона гаворыць: "Любы
спажывец мае права на:
- дзяржаўную абарону сваіх інтарэсаў;
- належную якасць тавараў;
- бяспеку тавараў;
- поўную і дакладную інфармацыю аб
таварах;
- пакрыццё ў поўным аб'ёме ўрону,
прычыненага таварам неналежнай
якасці;
- зварот у суд і іншыя ўпаўнаважаныя
дзяржаўныя органы за абаронай
парушаных правоў або інтарэсаў якія
ахоўваюцца законам;
- стварэнне грамадскіх аб'яднанняў
спажыўцоў;
У шэрагу выпадкаў можна і трэба
адстойваць свае правы самастойна.
Калі якасць прададзенага тавара
аказалася неналежнай, спажывец мае
права па свайму выбару, у адпаведнасці
з п.1. арт.10 Закона, запатрабаваць або
бязвыплатнага выпраўлення недахопаў
тавару, або пакрыцця сваіх расходаў
па выпраўленню недахопаў, або
суразмернага памяншэння пакупной
цаны, або замены такога тавару
таварам належнай якасці, або
скасавання дагавору і пакрыцця
панесеных страт.
Зрабіць гэта можна на працягу 12
месяцаў з дня пакупкі, а ў выпадках,
калі на тавар устаноўлены
гарантыйныя тэрміны, - на працягу
гэтых тэрмінаў. Прадавец абавязаны
задаволіць патрабаванні пакупніка
або адмовіць у пісьмовай форме. Пасля
гэтага пакупнік мае права звярнуцца
са скаргай у адпаведныя органы (кіравання
гандлю, пракуратуру і г. д.) альбо ў
суд.
Трэба памятаць (п.4. арт.10 Закона): "Патрабаванні
спажыўца разглядаюцца пры прад'яўленні
спажыўцом таварнага (касавага) чэка,
а па таварах, на якія ўстаноўлены
гарантыйныя тэрміны, - належна
аформленага тэхнічнага паспарта або
іншага дакумента, што замяняе яго".
Таму, калі Вы робіце значныя пакупкі,
заўсёды патрабуйце выдачы чэка і
афармлення ўсіх неабходных
дакументаў. Прадавец (незалежна ад
формы ўласнасці) абавязаны гэта
выканаць.
Калі Вы купілі тавар, але па якімсці
прычынам (не падышоў памер, форма,
габарыты, фасон, расфарбоўка ці інш.)
не можаце ім карыстацца - не трэба
адчайвацца. Калі з дня продажу яшчэ
не мінула 14 дзён і калі тавар не быў
ва ўжыванні, яго таварны выгляд і
спажывецкія якасці захаваны, маюцца
ўсе пломбы, фабрычныя ярлыкі, а
таксама чэк - Вы маеце права абмяняць
яго на аналагічны. Але будзьце уважлівымі
- не ўсё падлягае абмену (існуе
спецыяльны пералік такіх тавараў). У
выпадку, калі аналагічны тавар
адсутнічае ў продажы ў момант Вашага
зварота, прадавец абавязаны прыняць
тавар і вярнуць выплачаную суму. Ўсё
гэта адпавядае арт. 11 Закона.
Калі трэба - звяртайцеся за дапамогай
у таварыства абароны правоў спажыўцоў,
або да юрыста.
Хвосцік Аляксей, юрыст.
|
|