Сайт РОО БХК   Главная страница
    Напишите нам письмо!
 
 
 
О нашем отделении
Календарь мероприятий
События и факты
Общественная приемная юриста
Документы и статьи
Ссылки
 
 
 

Отчет о работе общественной приемной за Октябрь 2000 года


Интервью с заведующим общественной приемной Алексеем Васильевичем Хвостиком (январь 2001 г.)

 Дзе шукаць праўду простаму чалавеку?

Часта прыходзіцца чуць такую думку, што немагчыма дабіцца праўды, калі няма кішэняў, поўных зялёных паперак, ці дзядзькі з валасатымі рукамі. Што няма сэнсу скардзіцца на несправядлівасць начальнікаў, у якіх рука руку-мые. Што, як парушаюцца твае правы, дык лепш сядзець ціхонька і не выступаць, бо іначай будзе яшчэ горш. Што толькі "вар'яты" адважваюцца даказваць нешта праз суд, дзе правым аказваецца той, у каго больш тых самых зялёных паперак ды рук валасатых. А ўсё чаму? А таму што мы людзі маленькія, і нікому няма ніякай справы ні да нас, ні, тым больш, да нашых праблем. Гэта толькі ў казках бываюць добрыя феі ды чарадзеі, а наша жыццё казкай не назавеш. Як кажуць, "без шанцаў". А Вы з гэтым згодны?


Вось ужо год ў Маладзечне дзейнічае Грамадская прыёмная Маладзечанскага аддзялення РГА "Беларускі Хельсінскі Камітэт". Людзі, якія тут працуюць, гатовы дапамагчы Вам, калі "не дай Бог, што здарыцца". І сёння мы прапануем Вам інтэрв'ю з Аляксеем Васільевічам Хвосцікам, чалавекам, да якога прыходзяць за дапамогай пакрыўджаныя і зняважаныя грамадзяне.

- Скажыце, Аляксей Васільевіч, Ваша дапамога сапраўды абсалютна бясплатная, ці гэта толькі такі рэкламны трук?

- Я разумею, што ў наш час, калі за ўсё трэба плаціць, у такое цяжка паверыць, але бываюць выключэнні і мы - адно з іх. Тое, што наша грамадская арганізацыя бясплатна дапамагае людзям - абсалютная праўда. Нажаль пакрыўджаных у нашай краіне вельмі шмат і дапамагчы ўсім мы фізічна не можам. Таму, у асноўным, дапамагаем людзям, чые правы парушае сама дзяржава, і, якія не маюць грошай на добрых адвакатаў.

- Але, як кажуць, бясплатны сыр бывае толькі ў пастцы. Ці азначае гэта, што Ваша дапамога ... не вельмі кваліфікаваная?

- Давайце звернемся да фактаў, мяркую, што гэта будзе найлепшым адказам на Ваша пытанне.
Напэўна, усе ведаюць у якім складаным финансава-эканамічным і сацыяльным становішчы апынулася большасць з буйных дзяржаўных прадпрыемстваў Маладзечна. Адзін з прыкладаў - завод "Спадарожнік", дзе адбыліся масавыя скарачэнні, прычым з парушэннем нормаў Працоўнага Кодэкса РБ. Людзі, якія практычна аддалі прадпрыемству ўсё сваё жыццё аказаліся на вуліцы. У пошуках абароны яны абыйшлі не адну інстанцыю. Урэшце рэшт звярнуліся да нас, і мы аказалі ім юрыдычную кансультацыю і дапамаглі падрыхтаваць неабходныя дакументы. Людзі выйгралі справу: па рашэнню суда кожны атрымаў 100 тыс. руб. за маральны ўрон і кампенсацыю за незаконнае звальненне (10 сярэднемесячных з.п.). Дырэктар "Спадарожніка" спрабаваў абскардзіць гэта рашэнне ў Мінскім абласным судзе, але там падцвердзілі рашэнне першай інстанцыі. Зараз на заводзе ўжо новы дырэктар.
Дарэчы, большая частка пытанняў, з якімі да нас звярталіся, датычыцца як раз працоўнага заканадаўства (як правіла - гэта незаконныя звальненні). І гэта негледзячы на добрую працу юрыстаў Маладзечанскай міжраённай інспекцыі па працы.

– З чым гэта звязана?

- У першую чаргу - з недастатковым веданнем, а, часам, проста ігнараваннем наймальнікамі нормаў працоўнага заканадаўства. Увогулле, агульны ўзровень прававых ведаў нашага насельніцтва вельмі нізкі, таму без працы мы не сядзім.

- Якія яшчэ пытанні паўставалі найбольш часта?

- Магчыма гэта кагосьці здзівіць, але ў сувязі з правядзеннем выбараў у Палату Нацыянальнага Сходу Беларусі, на другое месца выйшлі пытанні адміністратыўнага права. Часам прадстаўнікі ўлады занадта старанна, без законных падстаў, раздавалі штрафы грамадзянам за распаўсюджванне агітацыйных улётак, наклеек і г.д. Вось і прыходзілася абараняць людзей. Памятую адну з такіх спраў: пенсіянера Шусціцкага аштрафавалі за распаўсюджванне ўлётак. Але сам сябе вінаватым ён не прызнаў, маўляў "усё жыццё жыў як добрасумленны грамадзянін, і, раптам, пад старасць бандытам нейкім зрабілі". Мы дапамаглі яму, што называецца, адстаяць сваё добрае імя. А заадно і сціплы бюджэт пенсіянера ад непатрэбных растрат збераглі.
Нажаль празмерна "стараннымі" бываюць не толькі чыноўнікі, але і некаторыя работнікі міліцыі.

– Што Вы маеце на ўвазе?.

- Апошнім часам да нас сталі звяртацца грамадзяне, якіх збілі людзі ў міліцэйскай форме, і зараз міжрайпракуратура расследуе тры такія справы. На самой справе большасць пацярпелых ад міліцэйскага праізвола лічыць за лепшае маўчаць, бо проста баяцца. А наяўнасць сярод нашых міліцыянераў людзей, якія пераходзяць мяжу дапушчальнага прымянення сілы не можа пакінуць спакойным ні простых грамадзян, ні саміх работнікаў МВД.
А ўвогулле, з якімі толькі пытаннямі да нас не звярталіся: пачынаючы ад спажывецкіх правоў, і заканчваючы рэгістрацыяй арганізацый.

- Дык Вы не толькі грамадзянам, але і арганізацыям дапамагаеце?

- Але не ўсім, а толькі такім жа як і мы самі (г. зн. грамадскім). Напрыклад той жа "Рэгіянальны цэнтр грамадскіх ініцыятываў" - пакуль да абласнога суда не дайшлі, ніяк не жадалі яго зарэгістраваць.


- Відавочна, што людзі Вас і сапраўды завальваюць працай. А вось скажыце, Аляксей Васільевіч, ці не існуе, у сувязі з гэтым, якіх небудзь пераваг ці абмежаванняў па тэрытарыяльным прынцыпе?

- За той год, што мы дзейнічаем звярталіся людзі з Вілейкі, Астраўца, Смаргоні ды і іншых месцаў наваколля (Маладзечна і раён - само сабой), і мы дапамагалі ўсім, незалежна ад месца жыхарства. Мы вельмі рады, што сёння жыхарам тых мясцін стала значна прасцей знайсці юрыдычную падтрымку і дапамогу. Ужо не патрэбна ехаць у Маладзечна, бо практычна ва ўсіх гарадах рэгіёну дзейнічаюць нашы прадстаўніцтвы. Нажаль, толькі Валожын пакуль складае выключэнне, але спадзяемся, што толькі "пакуль".

- Само сабою напрошваецца пытанне, як чалавеку атрымаць вашу дапамогу?

- Гэта не складана. Трэба звязацца з намі па тэл. 7-48-09 (ці бліжэйшага да Вас нашага прадстаўніцтва), назваць сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас, і прычыну зварота. Затым мы назавем дзень і час, калі зможам сустрэцца з Вамі. Неабходна прынесці на сустрэчу пашпарт і вельмі пажадана дакументальныя падцверджанні папярэдняга звароту ў органы ўлады ці інш.арганізацыі, і адказы, якія Вас не задавальняюць. Усе гэтыя працэдуры дазваляюць нам больш хутка і эфектыўна дапамагаць людзям. Будзем рады дапамагчы Вам.

- І апошняе пытанне - усё ж, ці можа просты чалавек, без валасатых лап і без зялёных паперак у кішэні дабіцца праўды, ці гэта прывелея толькі моцных гэтага свету?

- Абараняць свае правы не толькі можна, але і абавязкова патрэбна. І многае залежыць ад самаго чалавека. Трэба запасціся цярпеннем і падрыхтавацца да цяжкай працы (у маральным сэнсе канешне ж), бо на рашэнні першай інстанцыяй справа амаль ніколі не скончваецца, часам прыходзіцца даходзіць нават да Вярхоўнага Суда. Мы ж са свайго боку заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу.

- Вялікі дзякуй Вам за інтэрв'ю, Аляксей Васільевіч.

Веў гутарку Сяргей Пытлівы.

Адрасы і тэлефоны аддзялення і прадстаўніцтв



 

Напиши Веб-мастеру