Сайт РОО БХК   Главная страница
    Напишите нам письмо!
 
 
 
О нашем отделении
Календарь мероприятий
События и факты
Общественная приемная юриста
Документы и статьи
Ссылки
 
 
> Як жа Вас разумець Аляксандр Лукашэнка?

Письмо Президенту


Пішу пасля Вашай заявы 19 снежня перад членамі новага Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу, аб тым што, захад рыхтуе 14 тысяч незалежных назіральнікаў, якія збіраюцца сачыць за ходам прэзідэнскіх выбараў у восень наступнага года.
Хто ў нас пытаўся аб тым патрэбны яны альбо не, не вядома для чаго іх будуць рыхтаваць, магчыма гэта будуць баявікі, - так заявіў Прэзідэнт.


Ну вось, дагаварылісь. Як вы сабе ўяўляеце на Беларусі баевікоў у спадніцах? Чаму у спадніцах? Таму што на выбарах у так званую Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу РБ па Маладзечанскай выбарчай акрузе №86, большая палова незалежных назіральнікаў былі жанчыны, якія з абавязкамі назіральнікаў справіліся выдатна, і несупраць весці назіранне на прэзідэнскіх выбарах?

Па іх дадзеным выбары не адбыліся, а камусь-ці хацелася каб адзін з шасці кандыдатаў абавязкова прайшоў. Пажаданна вертыкальшчыкі зрабілі ўсё каб так і адбылося, нават не гледзячы на закон. І што дрэннага зрабілі назіральнікі? Хіба тое, што прымушалі камісіі працаваць па законе?

 Я лічу, наадварот, патрэбна ўхваляць такую ініцыятыву незалежных назіральнікаў, каб, як хтосці казаў, "камар носу не падтачыў " наконт недэмакратычнасці выбараў. Дарэчы, А.Р., прыемна было удзельнічаць у выбарах прэзідэнта ў 1994 годзе. Тады яны былі дэмакратычнымі, ніхто ў свеце з гэтым не спрачаўся. Дык чамуж Вы так кепска ставіцеся да сваіх беларускіх назіральнікаў? Яны ж проста хочаць каб усё было па законе. А Вы як хочаце?

Акружны каардынатар ад БХК па г. Маладзечна Эдуард Баланчук

т. 7-48-09

 

 

 

Напиши Веб-мастеру