|
|
> Пресс-релиз 10.12.2000 |
10.12.2000
Прэс-рэліз
Мітынг у Маладзечна з нагоды 52-й
гадавіны Усеагульнай Дэкларацыі
Правоў Чалавека
|
У Маладзечне 10 снежня 2000 года
святкавалі 52-гую гадавіну прыняцця
усеагульнай дэкралацыі правоў
чалавека. Ініцыятыўная група
грамадзян, якая уваходзіць у кааліцыю
дэмакратычных сіл горада, падала заяўку
у гарвыканкам на правядзенне мітынгу.
Як заўседы выканкам дазволіў
правядзенне мітынгу у гарадскім
парку. На мітынг прыйшло каля 300
чалавек. У паветры над сабраўшыміся
луналі сцяг Еўра Саюзу і бел-чырвона-белыя
сцягі.
Сярод выступоўцаў на мітынгу былі:
Аляксандар Капуцкі, які узначальвае
Міжраённае грамадскае аб'яднанне "Рэгіянальный
цэнтр грамадскіх ініцыятыў";
Нэлі Барысаўна Шлойда - кіраўнік
гарадской арганізацыі Беларускай
Сацыял-дэмакратычнай партыі
Народная Грамада;
Эдуард Баланчук - старшыня
Маладзечанскага аддзялення РГА "Беларускі
Хельсінскі Камітэт";
Андрэй Фёдаравіч Буслаўскі - намеснік
старшыні Маладзечанскага прадстаўніцтва
Абяднанай Грамадзянскай Партыі;
Вячаслаў Сіўчык - сябра Сойму БНФ "Адраджэнне";
пенсіянер з Маладзечна які не назваўся.
На пляцоўцы, адкуль гаварылі выступоўцы,
побач з імі стаялі маладые хлопцы
адзетыя у кашулі на якіх былі надпісы:
"Дзе яны?", а таксама выявы зніклых
у Беларусі вядомых людзей: Юрыя
Захаренкі, Віктара Ганчара, Анатолія
Красуцкага, Дзмітрыя Завадскага.
На мітынгу раздаваліся брашуры з
текстам Усеагульнай Дэкларацыі
Правоў чалавека на беларускай і
расейскай мовах і нумар газеты "Рабочы".
Асаблівы інтэрес гатая брашура выклікала
у супрацоўнікаў міліцыі.
Ад пачатку да канца мітынга вялася
выдэаздымка супрацоўнікамі
Маладзечанскага ГРАУС. Мітынг прайшоў
спакойна. Усе бакі засталіся
задаволены.
Эдуард Баланчук паведаміў прысутным
пра фальсіфікацыю выбараў у Палату
Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу
Республікі Беларусь па 86-й выбарчай
акрузе. Неллі Шлойда звернула увагу
на цяжкае становішча дзяцей-інвалідаў.
Пра жабрацкае жыццё рабочых, медакаў,
настаўнікаў, пенсіянераў расказаў
Андрэй Буслаўскі. Вёў мітынг Алесь
Капуцкі, які распавёў пра Декларацыю
і яе гісторыю, і пра тое, як адпавядае
нашае сённяшняе жыццё артыкулам
гэтага усеагульнага міжнароднага
дакумента.
Маладзечанскае аддзяленне РГА БХК.
|
|