Сайт РОО БХК   Главная страница
    Напишите нам письмо!
 
 
 
О нашем отделении
Календарь мероприятий
События и факты
Общественная приемная юриста
Документы и статьи
Ссылки
 
 
> Пресс-релиз 19.12.2000
Пенсіянер аказаўся невінаваты. 
5 снежня ў Маладзечанскім гарадскім судзе разглядалася справа Т.Шусціцкага, які 9 кастрычніка быў затрыманы за распаўсюджванне ўлётак і аштрафаваны адміністрацыйнай камісіяй гарвыканкамана на 3600 руб. Пенсіянеру ставілася ў віну "...распаўсюджванне друкаваных выданняў, вырабленых з парушэннем устаноўленага парадку без выпускных дадзеных, змест якіх накіраваны на нанясенне шкоды дзяржаўнаму і грамадскаму парадку, правам, і законным інтэрэсам грамадзян". Цалкам незгодны з гэтым рашэннем Тадэвуш Віктаравіч вырашыў абскардзіць яго праз суд. Роўна ў 10.00 29 лістапада, ён прыйшоў у суд, але ніякага адказа на сваю скаргу не атрымаў. Прадстаўнік гарвыканкама, які, дарэчы, спазніўся амаль на гадзіну з'явіўся непадрыхтаваным, і суддзя Яўген Казлоў быў вымушаны перанесці паседжанне на 5 снежня. На другім паседжанні суддзя адмяніў рашэнне адміністратыўнай камісіі з-за адсутнасці складу правапарушэння ў дзеяннях пенсіянера і накіраваў усе дакументы назад. І Шусціцкі і Эдуард Баланчук, які быў яго грамадскім абаронцай у судзе, засталіся задаволенымі такім рашэннем.


Справа аднаго міліцыянера
На тым тыдні адбылося паседжанне Маладзечанскага гарадскога суда па крымінальнай справе старшыны міліцыі Барысевіча А.Ф.. Гэты "міліцыянт" цяжка збіў жыхара горада, які патрапіў у медвыцвярэзнік. У выніку гэтых пабояў пацярпеламу выдалілі селязёнку. Каб не сваячасовая медыцынская дапамога, грамадзянін мог бы памерці. Рашэннем суда старшыня міліцыі быў асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі. Але са слоў пацярпелага яго збіваў не адзін Барысевіч...

 

 

Напиши Веб-мастеру