|
|
> Пресс-релиз 18.01.2001 |
Пракуратура рэспублікі
сумняваецца
Як стала вядома, Пракуратура РБ
разгледзела зварот РГА "БХК" аб
адмене пастановы пракуратуры Мінскай
вобласці аб адмове ва ўзбуджэнні
крымінальнай справы па фактах
грубага парушэння выбарчага
заканадаўства і фальсіфікацыі вынікаў
выбараў па Маладзечанскай выбарчай
акрузе № 86.
Вывучэнне матэрыялаў паказала, што
абставіны і прычыны ўнясення
змяненняў у пратакол выбарчай камісіі
аб выніках выбараў па гэтай акрузе
былі правераны не ў поўным аб'ёме. У
сувязі з гэтым 28.12.2000 г. (зых.
№ 15-19-2001) пракуратура рэспублікі
адмяніла вышэйназваную пастанову, а
матэрыялы накіравала ў пракуратуру
Мінскай вобласці для дадатковай
праверкі.
Маладзечанскія прадпрымальнікі
вырашылі не здавацца.
З пачатку месяца на маладзечанскім
рэчавым рынку працягваўся мёртвы
сезон - толькі 17 студзеня
прадпрымальнікі выйшлі на працу.
Пакуль канчаткова не будзе вырашана
пытанне па ажыццяўленню мытнага
афармлення тавараў з трэціх краін,
для гандляроў застаецца вялікая
рызыка не толькі патрапіць пад канфіскацыю
тавара, але і "заработаць" вялізарны
штраф. У такіх умовах прадпрымальніцкая
дзейнасць не мае аніякага сэнсу.
На сходзе, што адбыўся 12.01.2001 г. у
Маладзечанскім доме культуры
чыгуначнікаў, прадпрымальнікі з
рэчавага рынку вырашылі не здавацца
і дамагацца нармальных умоў для
працы.
Перад прысутнымі выступіў старшыня
Маладзечанскага аддзялення РГА "БХК"
Эдуард Баланчук, які падтрымаў
рашучасць прадпрымальнікаў. Акрамя
таго, ён выказаў свой погляд наконт
магчымасцяў прадпрымальнікаў у
барацьбе за свае правы, даў некаторыя
парады і прапанаваў юрыдычную
дапамогу.
Надрукаванае вуснае папярэджанне
суда.
Адміністрацыйная камісія
Смаргонскага райвыканкама
аштрафавала грамадзяніна Віктара
Тураўца за пражыванне ў знаёмых без
прапіскі. Пакараны не пагадзіўся і
вырашыў абскардзіць рашэнне камісіі
ў судзе. Праўда, там падтрымкі не
атрымаў - суд палічыў, што такое
пакаранне з'яўляецца законным.
Прыйшлося Віктару звяртацца за
дапамогай у Смаргонскае прадстаўніцтва
БХК каб накіраваць скаргу у абласны
суд.
І вось вызначэннем судовай калегіі
па грамадзянскіх справах
Гродзенскага абласнога суда ад 03.01.2001
г. рашэнне суда Смаргонскага раёна ад
28.12.2000 г. адменена. Калегія палічыла,
што Віктар Туравец пражываў не па
месцы прапіскі па ўважлівай прычыне.
Таму пакаранне ў выглядзе штрафа
было заменена на "вуснае
папярэджанне".
Праўда, узнікае пытанне, як можна лічыць
папярэджанне вусным, калі яно
выкладзена судом на паперы?
|
|
|