|
|
> Пресс-релиз 15.03.2001 |
Маладзечанскія дэмакраты адзначылі Дзень Канстытуцыі
У Дзень Канстытуцыі ў Маладзечне быў выстаўлены пікет. Улады дазволілі яго правядзенне з 17.00 да 18.30 ля памятнага знаку "Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі", што ў самым цэнтры горада. Удзельнікі – усяго каля 50 чалавек – трымалі ў руках плакаты і транспаранты з выпісанымі з канстытуцыі артыкуламі, сцягі (бел-чырвона-белы і Еўрасаюзу).
Гараджане з ахвотай бралі незалежныя выданні, якія раздавалі апранутыя ў накідкі маладыя людзі. “Дзе яны?" было напісана пад партрэтамі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красуцкага, Дзмітрыя Завадскага, што былі надрукаваны на тых накідках . Раздаваліся газэты “Рабочы”, “спецвыпуск газ. “Наша свабода”, “Права на волю”, у якіх прыводзіліся звесткі аб знікненні гэтых нямілых рэжыму Лукашэнкі людзей, іх магчымым лёсе, выказванні самых блізкіх родных.
Па тардыцыі мерапрыемства здымалася на відэакамеру чалавекам у цывільным.
Абыйшлося без эксцэсаў. Чым усе былі задаволены.
Маладзечанскае аддзяленне РГА БХК.
|
|
|