Сайт РОО БХК   Главная страница
    Напишите нам письмо!
 
 
 
О нашем отделении
События и факты
Общественная приемная юриста
Документы и статьи
Ссылки
Гостевая Книга

 

 
> Чарнобыльскі шлях 2001.
Сёння 26 красавіка сябры Кансэрватыўна-Хрысціянскай Партыі - БНФ і Вызвольнага Руху, а 17-30 пачалі збірацца каля будынка Глаўпаштампа па праспэкце Ф.Скарыны. У гэты час ужо вялася аператыўная відэаздымка людзьмі у цэвільным, так званых апэратараў было болей дзясятка. На пытанне ,хто яны такія быў пачуты адказ ,што яны прадстаўляюць МУС. 
А 18 годзіне калёна Чарнобыльскага Шляху рушыла у наірунку ГУМа, у гэты раз перад дэманстрантамі не вырас спецназ, як гэта было на Дзень Волі. І людзі пайшлі далей ,і спыіліся на пляцы перад палацам Рэспублікі. Пад шэсцця сябры Кансерватыўна Хрысціянскай Партыі - БНФ і Вызвольнага Руху няслі невялічкія плякаты на якіх было напісана Лукашэнка Пуцін - новы Чарнобыль.
На плякатах таксама былі тэксты малітваў за Беларусь, Чарнобыльская малітва і іншыя.
Пад час шэсця гучалі песьні "Магутны Божа", Літоўская Пагоня. На пляцы перад палацам Рэспублікі намеснік старшыні Кансэрватыўна-Хрысціянскай Партыі - БНФ спадар Сяргей Папкоў зачытаў ліст ад старшыні Кансэрватыўна-Хрысціянскай Партыі - БНФ і Беларускага Народнага Фронта "АДРАДЖЭНЬНЕ" Зянона Пазняка.Спадар Папкоў нагадаў што 18 траўня у будынку палаца Рэспублікі адбудзецца сход,і на гэтым сходзе Лукашэнка збіраецца ўнесці змяненні ў Канстытуцыю.Сябры Вызвольнага Руху у гэты дзень збяруцца перад палацам Рэспублікі каб не апусціць гэтага.
На гэты раз рэжым змяніў тактыку, хапуна не было , нікога не затрымалі і людзі спакойна разышліся . Як заўжды ў дварах паблізу праспекта Францішка Скарыны стаялі на пагатове некалькі аўтобусаў з міліцыянтамі і некалькі хуткіх дапамог.
Было заўважана што аператары якія велі відэаздымку крышачку нервавалісь , так як не прывыклі здымаць калі побач няма моцных шыракаплечых АМАПАЎЦАЎ.
Пасля таго як Чарнобыльскі Шлях скончыўся не дагарэўшыя свечкі былі сабраны ў рэклямоўку і пляц застаўся не засмечаны . 
Ці зможа на гэты раз рэжым абысціся без судовых спраў? 

 

 

Напиши Веб-мастеру