|
|
>Открытое письмо
председателю Молодечненского
горисполкома. |
Старшыні Маладзечанскага гарвыканкама
М.У.Чурсіну
АДКРЫТЫ ЛІСТ
Да напісання гэтага ліста нас падштурхнула сітуацыя, якая склалася вакол беларускай мовы ў нашым горадзе. І хоць на нядаўнай нарадзе з дзеячамі культуры прэзідэнт выказаўся аб прыарытэтным значэнні, якое павінна надавацца беларускай мове і культуры, часам паўстае пытанне: "А ці патрэбна гораду Мададзечна родная мова?" У гэтым нявольна пачынаеш сумнявацца, калі бачыш, як беларускамоўныя шыльды замяняюцца на рускамоўныя. Калі на працягу вось ужо шасці год у нашых школах доля класаў з беларускай мовай навучання памяншаецца з кожным годам (з 59% у 1995г. да 32% у 1999г.). Падобная тэндэнцыя назіраецца і ў дзіцячых садках.
І, урэшце рэшт, калі Маладзечанская гарадская грамадская арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) не можа нармальна дзейнічаць, па той простай прычыне, што не мае офісу. А гэта, дарэчы, адзіная грамадская арганізацыяўнашым горадзе, якая займаецца менавіта папулярызацыяй і захаваннем беларускай мовы і культуры.
За час свайго існавання гэтая старэйшая ў горадзе непалітычная арганізацыя неаднаразова была вымушана шукаць прытулак. Нават, калі ТБМ ўдаецца арэндаваць якое - небудзь памяшканне, праз кароткі час у арендодателя чамусьці знаходзяцца прычыны для высялення. Мінулы ж год, наогул стаў рэкордным - тройчы ТБМ аказвалася на вуліцы, і па стану на сенняшні дзень, фактычна зяўляецца бяздомным. Працаваць у такіх умовах проста немагчыма.
Мы, што ніжэй падпісаліся, просім Вас звярнуць увагу на склаўшуюся сітуацыю, прыняць неабходныя меры для яе паляпшэння і оказать содействие выдзяленні памяшкання для офісу гарадской грамадскай арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны. Вельмі спадзяемся на Вашу дапамогу і чакаем рэальных дзеянняў.
Кастусь Харашэвіч, Лявон Цімохін, Рыгор Сарока, Надзея Сідарэнка, Сяргей Вальковіч, Уладзімір Мацкевіч, Мікалай Аўчыннікаў, Валерый Маркелаў,
Галіна Лазоўская, Аляксандр Лазоўскі,
Тадэуш Шусціцкі, Вікенцій Сірота, Дзмітрый
Харітонаў, Аляксей Хвосцік, Нэллі Шлойда, Аляксандр Мартынаў,
Міхась Балдоўскі, Міхась Казлоўскі, Ігар Варабей, Аляксандр Капуцкі,
Аляксандр Манцэвіч, Сяргей Юркевіч і ўсе сябры ТБМ.
На жаль былі і тыя, хто адмовіўся паставіць свой подпіс.
Эдвард Баланчук - адзін з падпісантаў.
|
|
|