|
|
> Занальны сход
дэлегатаў 2 Усебеларускага народнага
сходу. |
Рэгіянальныя дэлегаты сабраліся ў Маладэчне.
Дэлегаты першага Усебеларускага народнага сходу незасталіся без увагі улад, пасля яго заканчэння яны атрымалі гадзіньнікі, папкі з пісьовымі прыналежнасцямі і іншай дробязю.
Сённяшнім дэлегатам пашанцавала на шмат больш. Так напрыклад, у Маладзечне, 15 мая адбыўся занальны сход дэлегатаў другога Усебеларускага народнага сходу з Валожынскага, Вілейскага, Мінскага, Маладзечанскага, Мядзельскага раёнаў і гарадоў Маладзечна, Заслаўе. На сходзе было больш за сто дэлегатаў, якім ужо цяпер раздалі два аўтобусы падарункаў з сродкаў Мінабылвыканкама і падарункі не абы якія,гэта кожнаму дэлегату кухонный камбайн і кавамолка, прыбытак у хату не дрэнны?
Цікава, а што ж яны атрымаюць, калі прагаласуюць належным чынам на Усебеларускім народным сходзе. Магчыма ужо на падыходзе да Палаца Рэспублікі шматлікія фургоны з халадзільнікамі і каляровымі тэлевізарамі нашых прадпрыемств, якія працуюць у асноўным на склад бо нямаюць рынку збыту.
Юда прадаў Хрыста за трыдцаць срэбранікаў. Цікава ж у колькі у.е. будзе аплачана дэлегацкае дабро на продаж Айчыны.
|
|
|